Ва Украіне арыштавалі грамадзяніна Беларусі за перадачу інфармацыі

На ўкраінска-беларускай мяжы / rivne.online
На ўкраінска-беларускай мяжы / rivne.online

Ва Украіне затрымалі і арыштавалі на два месяцы грамадзяніна Беларусі, паведамляе Радыё Свабода. Ён нарадзіўся і жыве ў Ровенскай вобласці. Мяркуецца, што мужчына збіраў даныя пра перамяшчэнне ўкраінскіх войскаў і вайсковай тэхнікі ў памежных з РБ раёнах.

Раней грамадзянін Беларусі ўжо быў асуджаны за апраўданне і падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Аднак ніякіх высноў не зрабіў. У матэрыялах справы адзначаецца, што падазраваны перадаваў па тэлефоне іншаму грамадзяніну Беларусі інфармацыю, аб падрыхтоўцы да абароны ўкраінскага памежжа на выпадак новага ўварвання з беларускай тэрыторыі. У адкрытых крыніцах яна адсутнічала. Арыштаванаму пагражае ад 5 да 8 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі