Ва Украіне праходзяць пазачарговыя прэзідэнцкія выбары

Цягам выбарчай кампаніі з прэзідэнцкай гонкі зняліся Васіль Цушко, Аляксандр Кліменка, Зоран Шкірак, Пятро Сіманенка, Алег Цароў і Наталля Каралеўская. Сярод найбольш заўважных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Украіны — Пятро Парашэнка, Юлія Цімашэнка і Дзмітрый Яраш.



Выбары праходзяць у экстрэмальных умоваў: ва ўсходніх абласцях Украіны волевыяўленне грамадзян пад пагрозай зрыву. Сепаратысты блакуюць працу акруговых выбарчых камісіяў. Таксама ў чацвер спецыялісты Службы бяспекі Украіны заявілі пра знішчэнне кампутарнага віруса, які мог знішчыць вынікі галасавання на выбарах.



21 лютага экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выехаў з Кіеву пасля падпісання пагаднення з апазіцыяй, якое павінна было ўрэгуляваць палітычны крызіс. Пагадненне было падпісана з удзелам міністраў замежных спраў Польшчы, Нямеччыны і Францыі. У той жа дзень увечары частка мітынгоўцаў на Майдане заявіла, што не прызнае гэты дакумент, і пачала патрабаваць неадкладнай адстаўкі Януковіча. 22 лютага Вярхоўная Рада адхіліла Януковіча ад выканання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Дагэтуль невядомае дакладнае месцазнаходжання былога ўкраінскага лідара.

Фота: telegraf.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі