Ва Украіне спрабавалі атруціць камандзіра "Грузінскага нацыянальнага легіёна"

Мамука Мамулашвілі

Мамука Мамулашвілі / AFP

Ва Украіне спрабавалі атруціць камандзіра "Грузінскага нацыянальнага легіёна" Мамуку Мамулашвілі, паведамляе radiotavisupleba.ge. Ён кажа, што з ім гэта ўжо трэці такі выпадак.

Мамулашвілі ваюе ў складзе Узброеных сіл Украіны супраць расійскіх акупантаў. Некалькі месяцаў таму ён адчуў востры боль у жываце. У яго ўзялі аналізы і адправілі іх у лабараторыю ў Германіі. Там выявілі, што яны ўтрымліваюць высокі ўзровень мыш'яку, ртуці і волава, якія ён мог спажыць з ежай. Пра гэты выпадак грузінскі добраахвотнік расказаў толькі цяпер.

Мамука Мамулашвілі прайшоў працяглае лячэнне, яго стан здароўя здавальняючы. Ён кажа, што "працягвае сваю дзейнасць у звычайным рэжыме". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі