Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Павал Горбач
Павел Горбач
Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Павал Горбач ("Борт"), паведамляе Радыё Свабода. Месца і абставіны яго гібелі пакуль невядомыя.
Горбачу быў 31 год. Ён з'яўляўся фанатам футбольнага мінскага "Дынама". У 2020-м удзельнічаў у пратэстах у Беларусі, пасля быў вымушаны з'ехаць за мяжу. У Польшчы працаваў дальнабойшчыкам. Ад самага пачатку расійскай агрэсіі ваяваў ва Украіне ў складзе беларускіх добраахвотніцкіх падраздзяленняў. Вясной 2022-га абараняў Кіеў. Казаў, што ў Ірпені беларускія байцы "трапілі ў пекла". Пазней "Борт" быў камандзірам выведкі батальёна "Тэрор", а апошнім часам ваяваў у іншым аддзеле.
Павел Горбач быў сябрам добраахотнікаў "Волата" і "Тэрора", якія загінулі вясной 2022-га.
Ва Украіне загінула ўжо не менш за 36 беларускіх добраахвотнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.