Ва Украіне затрымалі вандалаў, якія скралі графіці Бэнксі

Графіці Бэнксі было на сцяне аднаго з дамоў у Гастомелі / Sergey Zhuk, facebook.com
Графіці Бэнксі было на сцяне аднаго з дамоў у Гастомелі / Sergey Zhuk, facebook.com

Ва Украіне затрымалі зламыснікаў, якія скралі графіці Бэнксі, піша sud.ua. Яны зрэзалі частку ўцяпляльніка са сцяны дома ў Гастомелі ў Кіеўскай вобласці, на якой была праца таямнічага вулічнага мастака. Гэта адзін з сямі стрыт-артаў, якія Бэнксі сёлета зрабіў ва Украіне (у Кіеве і ў Кіеўскай вобласці).

Затрыманыя на допыце ў паліцыі заявілі, што хацелі прадаць твор мастацтва, а грошы перадаць на патрэбы Узброеных сіл Украіны. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі