Ва Украіну пад выглядам польскіх везлі ўгнаенні, нібыта запакаваныя ў Беларусі

Угнаенні / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Угнаенні / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Украінскія мытнікі спынілі 23 тоны мінеральных (азотных) угнаенняў, а суд пастанавіў канфіскаваць іх на карысць дзяржавы. Як перадае Радыё "Свабода", спроба ўвозу была спыненая сёлета 27 красавіка, але толькі цяпер суд пастанавіў спагнаць штраф з перавозчыка і канфіскаваць прадукцыю.

У судовым рашэнні гаворыцца, што на прадукцыі была маркіроўка, быццам угнаенні вырабленыя туркменскім дзяржаўным канцэрнам "Туркменхімія", а пакавалі іх на беларускім прадпрыемстве "Лесахімік". Пры гэтым у мытных дакументах пазначаецца польскае паходжанне прадукцыі, каб яе можна было ўвезці без уплаты мытных пошлінаў.

Пры ўвозе туркменскай прадукцыі ва Украіне спаганяецца пошліна ў памеры 6,5% ад яе агульнай вартасці.

Пастаўка ўгнаенняў вялася на падставе кантракту між польскай кампаніяй "XPS Group Sp.z o.o." (прадавец) і ўкраінскім ТАА "Білий слон" (пакупнік).

Прадпрыемства "Лесахімік" размяшчаецца ў Барысаве Мінскай вобласці і ўваходзіць у склад канцэрну "Беллеспаперапрам". Хаця на гэтым прадпрыемстве вырабляюць хімічную прадукцыю, але там не займаюцца вытворчасцю мінеральных угнаенняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі