Ва Усебеларускім сходзе прыме ўдзел замежная партыя

Ва Усебеларускім сходзе прыме ўдзел замежная партыя

Ва ўсебеларускім народным сходзе прыме ўдзел замежная партыя. Гэта Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі (КПРФ), якой кіруе Генадзь Зюганаў.

Гаворка пра гэта ішла падчас тэлефоннай размова Аляксандра Лукашэнкі і Генадзя Зюганава, паведамляе ТГ-канал "Пул Першага".

Таксама ў размове абмяркоўваліся беларуска-расійскія адносіны і "апошнія падзеі ў РФ".

Хутчэй за ўсё, Зюганаў будзе адным з замежных гасцей-назіральнікаў, якія не будуць мець права голаса на гэтым сходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі