Вадзім Пракоп'еў заявіў, што полк "Пагоня" існуе

Вадзім Пракоп'еў заявіў, што полк "Пагоня" існуе

Вадзім Пракоп'еў запісаў чарговы відэазварот. З яго вынікае, што беларускі полк "Пагоня" існуе. Раней пашырылася інфармацыя, што арганізацыйная група нібыта была расфармаваная. Пракоп'еў тлумачыць "вымушанае маўчанне" з пачатку красавіка тым, што "было вельмі шмат арганізацыйнай працы".

"Наш амбіцыйны праект полк "Пагоня" прайшоў важны этап станаўлення, — кажа Вадзім Пракоп'еў. — Сфармаваныя камандаванне і штаб з усімі неабходнымі службамі. Арганізавана ўзаемадзеянне і абмен інфармацыяй з ваеннымі і палітычнымі структурамі краіны знаходжання".

Ён сцвярджае, што сфармавана каманда інструктараў, а самі добраахвотнікі цяпер на новай базе, якая адпавядае ўсім патрабаванням. І яны "атрымалі папаўненне". Са слоў Пракоп'ева вынікае, што жадаючыя далучыцца да палка "Пагоня" даволі доўга чакалі. "Праблемы ранейшага заканадаўства Інтэрнацыянальнага легіёна не дазвалялі нам рухацца хутчэй", — так гэта тлумачыцца. Відаць, гэтыя праблемы вырашаны. Трэніровачны курс у падраздзяленні разлічаны на 4 тыдні.

No video provider was found to handle the given URL. See the documentation for more information.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі