Валанцёрка "Вясны" Таццяна Ласіца моцна захварэла ў СІЗА
Валанцёрка "Вясны" Таццяна Ласіца сур'ёзна захварэла падчас свайго знаходжання ў СІЗА, паведамляюць праваабаронцы.
На закрытым двухмесячным судовым працэсе Таццяна адчувала моцныя болі, аднак суддзя Сяргей Салоўскі не звярнуў на гэта належнай увагі, адзначаюць праваабаронцы са спасылкай на валанцёрку "Вясны" Марыю Тарасенку.
Таццяну Ласіцу і праваабаронцу Леаніда Судаленку затрымалі ў студзені. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК), а таксама ў навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).
3 лістапада суд Цэнтральнага раёна Гомеля асудзіў Таццяну Ласіцу да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Леанід Судаленка атрымаў 3 гады калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.