Валерый Мацкевіч — пра сваю місію ў "альтэрнатыўным урадзе"

Святлана Ціханоўская і Валерый Мацкевіч

Святлана Ціханоўская і Валерый Мацкевіч / t.me/CabinetBelarus/

Святлана Ціханоўская прызначыла палітыка і грамадскага дзеяча Валерыя Мацкевіча на пасаду кіраўніка апарата Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі. "Перад Кабінетам як асноўным выканаўчым органам дэмакратычных сіл Беларусі стаіць вельмі адказная задача па рэалізацыі стратэгіі, якая мусіць забяспечыць набліжэнне транзіту ўлады ад злачыннага рэжыму да законнай і дэмакратычнай улады,кажа Мацкевіч. — Кабінет фактычна ўсё больш выконвае ролю альтэрнатыўнага ўрада. І тут я кажу не толькі пра прадстаўнічую функцыю — пабудову высокаўзроўневых стасункаў на міжнародным полі, што безумоўна вельмі важна, але ў дадзеным выпадку найперш пра распрацоўку такіх глабальных і сацыяльна значных праектаў, як нацыянальны пашпарт, ці, напрыклад, інфармацыйна-кансультацыйная служба "Адно акно".

Сваёй асноўнай місіяй Валерый Мацкевіч бачыць арганізацыю працы Кабінета "як зладжанага механізму, які мае супольныя прыярытэты і адзіную мэту — незалежную дэмакратычную Беларусь без палітзняволеных і з легітымнай уладай".

Адзначаецца, што Мацкевіч "у палітычным працэсе з 1999 года", быў намеснікам старшыні "Маладога фронту", у апошнія гады — у Каардынацыйнай радзе, працаваў над яе рэформай. У 2020-м кіраваў адной са стратэгічна-аналітычных груп у аб’яднаным штабе Святланы Ціханоўскай. Адразу пасля выбараў прайшоў праз жодзінскую турму і Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі