Ватыкан прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі

Ігнацыё Чэфалія (справа з непакрытай галавой)

Ігнацыё Чэфалія (справа з непакрытай галавой) / catholic.by

Новым Апостальскім нунцыем у Беларусі прызначаны Ігнацыё Чэфалія. Пра гэта паведаміла Апостальская нунцыятура ў Беларусі.

Адпаведны дакумент падпісаў 25 сакавіка папа Рымскі Францішак. Адначасова з прызначэннем у Беларусь ён надаў дыпламату сан арцыбіскупа.

Новы прадстаўнік папы Рымскага ў Беларусі нарадзіўся ў італьянскім Палерма 28 красавіка 1975 года. Апошнім часам ён быў часовым павераным Ватыкана ў Венесуэле ва ўмовах рэпрэсій і крызісу адносінаў паміж Касцёлам і ўрадам Нікаласа Мадуры.

Прадстаўніка Ватыкана ў Беларусі не было з 28 чэрвеня 2024 года. Тады арцыбіскуп Антэ Ёзіч пакінуў гэтую пасаду, бо яго прызначылі дыпламатычным прадстаўніком папы ў Грузіі і Арменіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.