Вайскоўцы абвяргаюць звесткі пра вызваленне ў Крыме палкоўніка Мамчура

"У інтэрнэце прайшла інфармацыя, што нейкі маёр Валерый Пікавец заявіў пра вызваленне палкоўніка Мамчура. На цяперашні момант, 23 сакавіка 15:20, камандзір не выйшаў на сувязь ні са сваёй жонкай, ні са сваімі афіцэрамі. У штаце в/ч А-4515 няма маёра з прозвішчам Пікавец. Хто гэта такі — невядома", — кажуць украінскія вайскоўцы.



Тэлефон Мамчура па-ранейшаму адключаны, перадае УНІАН.



Ларыса Мамчур таксама абвергла інфармацыю пра вызваленне свайго мужа з палону расійскіх акупантаў.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі