Вайскоўцы адрамантавалі дом, у які заехала ракетная ўстаноўка
Вайскоўцы адрамантавалі пашкоджаны дом у вёсцы Маісеевічы Асіповіцкага раёна, у які заехала ракетная ўстаноўка. Паводле звестак прэс-службы Мінабароны, на рамонт ім спатрэбілася пяць дзён.
Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 5 красавіка: кіроўца тактычнага ракетнага комплексу не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыватны жылы дом. На шчасце, абышлося без ахвяраў.
"Дом быў адноўлены на працягу пяці дзён. У працэсе рамонтных работ быў адноўлены плот, сцены хаты, а таксама было праведзенае ўнутранае аздабленне жылога памяшкання. Пры ўдары рог хаты нязначна сышоў з падмурка. Было ўжыта спецыяльнае гідраўлічнае абсталяванне для пастаноўкі яго ў зыходнае становішча", — паведаміў намеснік камандзіра 30-й чыгуначнай брыгады палкоўнік Дзмітрый Анашачкін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.