Веласіпедыстаў, затрыманых на Мінскім трыятлоне, не выпусцілі з РУУС
Затрыманні веласіпедыстаў у Мінску
Раварысты, затрыманыя днём 26 чэрвеня падчас Мінскага трыятлона, не выйшлі на волю з РУУС. Міліцыянты запісалі з імі "пакаянныя відэа", а пасля заключылі ў ізалятар у завулку Акрэсціна — да суду.
Арцёма Казімірчыка, Аляксандра Клімянкова і Юрыя Сямашку абвінавачваюць у тым, што яны "пакрыўдзілі" іншых удзельнікаў спаборніцтваў, нібыта "дэманстратыўна выкрыкваючы лозунгі пратэстнага толку". Міліцыянты спынілі спартоўцаў проста падчас велаэтапа трыятлона. Аднаго з іх перад затрыманнем груба скінулі з ровара.
Сёння стала вядома, што 26 чэрвеня свой велапрабег арганізавалі і беларускія сілавікі, на ім былі заўважаныя кіраўнікі мінскай міліцыі. Яны рухаліся арганізаванай калонай пад дзяржаўнымі сцягамі. Маршрут праходзіў па праспекце Пераможцаў — там жа, дзе ганяліся ўдзельнікі трыятлона.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.