Венгрыя пакуль не падтрымала даклад АБСЕ па правах чалавека ў Беларусі
Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан / president.gov.by
Венгрыя пакуль не падтрымала пазіцыю ЕС па дакладзе аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Пра гэта напісаў у Твітары журналіст Рыкард Ёзвяк:
"Заўтра ў Пастаяннай радзе АБСЕ ў Вене адбудзецца прэзентацыя ўсёабдымнага даклада аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі з 2020 года. ЕС падрыхтаваў заяву, якая ўхваляе высновы, але пакуль яе падпісалі 26 дзяржаў-членаў. Венгрыя дагэтуль не далучылася".
Як распавядала Еўрарадыё, даклад падрыхтаваны ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ. У ім фіксуюцца не толькі маштабныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, але і рэпрэсіўныя змены ў заканадаўстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.