Ветэранам і інвалідам могуць вярнуць дапамогу да пенсій у самы бліжэйшы час

Ветэранам і інвалідам могуць вярнуць дапамогу да пенсій у самы бліжэйшы час

Праграма развіцця сацыяльнага абслугоўвання ў Мінску на 2016-2020 гады знаходзіцца на абавязковай юрыдычнай экспертызе ў Міністэрстве юстыцыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар міністэрства Вольга Мурашкоўская


Нагадаем, сацыяльная гарадская праграма дзейнічала цягам апошніх пяці гадоў у Мінску. Яе завяршэнне выклікала прыпыненне дадатковых выплат да пенсій ветэранам і інвалідам, а таксама часова была ліквідаваная паслуга сацыяльнага таксі і знятыя бясплатныя сняданкі для школьнікаў са шматдзетных сем'яў. Сітуацыя выклікала розгалас у грамадстве, хаця аўтары праграмы — чыноўнікі Мінгарвыканкама — абяцалі неўзабаве вырашыць пытанне.


Наколькі вядома Еўрарадыё, новыя дакументы на выплаты сацыяльнай дапамогі былі падрыхтаваныя напрыканцы мінулага года. Але ў сувязі са зменамі ў заканадаўстве (31 снежня кіраўнік краіны падпісаў шэраг указаў, у тым ліку, і наконт сацыяльнай абароны насельніцтва) ужо існуючы дакумент давялося адаптаваць пад новыя рэаліі. Чыноўнікі абяцаюць зрабіць пераразлік і вярнуць пэўным групам мінчан іх ільготы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі