Віцебскаму лекару-праўдашукальніку Ігару Пастнову змякчылі рэжым
20 верасня яго перавялі з закрытага аддзялення Віцебскай абласной псіхіятрычнай лякарні на дзённы стацыянар.
Нагадаем, што лекара прымусова змясцілі ў вар'ятню пасля яго відэазваротаў у інтэрнэце. У іх Пастноў актыўна крытыкаваў медычную сістэму на Віцебшчыне. Суд даў санкцыю на прымусовае лячэнне Пастнова.
Цяпер былы "вязень псіхушкі" збіраецца абскардзіць рашэнне суда Віцебскага раёна аб прымусовым лячэнні ў абласной псіхіятрычнай лякарні. Таксама ён хоча абскардзіць дзеянні тых службовых асоб, праз якіх ён там апынуўся, піша "Віцебскі кур'ер".
Фота — kurier.me