Віцебскі суд адправіў у калонію за каментары шматдзетнага бацьку
У калоніі (ілюстрацыйнае фота)
Віцебскі раённы суд адправіў у калонію агульнага рэжыму за каментары ў тг-канале, які ў РБ прызналі "экстрэмісцкім", бацьку траіх дзяцей. 38-гадовы Сяргей Зайцаў асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі і штраф — 3700 рублёў. Суддзя Міхаіл Зубеня прызнаў яго вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады", паведамляюць праваабаронцы.
Каго менавіта "абразіў" мужчына, невядома. Па версіі следства, Зайцаў напісаў адзін з каментароў, калі знаходзіўся ў Расіі.
На судзе Сяргей Зайцаў прызнаў віну. Ён сказаў, што не ведаў пра прыналежнасць "пацярпелых" да ўлады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.