Відэа з выставы ў МЗС Беларусі "Васіль Быкаў. Доўгая Дарога Дадому…"

Відэа з выставы ў МЗС Беларусі "Васіль Быкаў. Доўгая Дарога Дадому…"

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі 20 чэрвеня адкрылася выстава "Васіль Быкаў. Доўгая Дарога Дадому…". Яна прысвечаная жыццю і творчасці вялікага беларускага пісьменніка, а таксама Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Як інфармуе прэс-служба МЗС, выстава заснавана на апошняй прыжыццёвай кнізе пісьменніка. Яна ўяўляе сабой літаратурна-дакументальны праект Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. На адкрыцці выступіла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. Паводле яе слоў, імя Васіля Быкава вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яго творы, прысвечаныя вайне, займаюць асаблівае месца і ў беларускай, і ў замежнай літаратуры, яны перакладзены на 52 мовы.

Сярод удзельнікаў цырымоніі адкрыцця выставы быў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, кіраўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў нашай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі