Відэаблогер Улад Бумага пахваліўся пакупкай Lamborghini за 200 тысяч долараў

Відэаблогер Улад Бумага пахваліўся пакупкай Lamborghini за 200 тысяч долараў

Відэаблогер Улад Бумага пахваліўся пакупкай Lamborghini Huracán. "Купіў", — сціпла напісаў блогер у каментары да фота, якое апублікаваў у сацсетках. Сайт kp.by нагадвае, што такіх аўтамабіляў на ўсю нашу краіну толькі некалькі. Lamborghini Huracán каштуе ад 210 тысяч долараў. Яшчэ два тыдні таму ён пахваліўся набыццём новенькага Mercedes AMG G 93, які каштуе не менш за 234 тысячы еўра.

23-гадовы Улад Бумага — самы папулярны сярод беларускіх відэаблогераў, у яго больш за 17 мільёнаў падпісчыкаў на YouTube. Днямі яго кампанія стала рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі