Відэазварот: Volski рыхтуе новы альбом. Падтрымаем!

Відэазварот: Volski рыхтуе новы альбом. Падтрымаем!

Лявон Вольскі абвясціў краўдфандынг на новы студыйны альбом “Гравітацыя”.  16 лістапада музыка звярнуўся да слухачоў з просьбай дапамагчы пакрыць выдаткі на запіс, звядзенне і майстарынг праекта. Альбом павінны стаць заключнай часткай трылогіі, распачатай дыскамі “Hramadaznaustva” (2014) і “Psychasamatyka” (2016). 

Дарэчы, абвестка зроблена роўна праз два гады з выхаду папярэдняга альбома “Psychasamatyka”, які таксама быў запісаны на грошы, сабраныя праз краўдфандынг. Але гэтым разам выбар лотаў больш разнастайны: ад дыскаў і атрыбутыкі да жывапісу і жывога канцэрта Лявона Вольскага.

Дыяпазон кошту лотаў – ад 5 да 5000 рублёў. Адзін з найбольш цікавых – магчымасць атрымаць свой мастацкі партрэт у выкананні Лявона Вольскага – будзе каштаваць 1000 рублёў. Ёсць і больш танныя варыянты дадаць у сваю хатнюю калекцыю жывапіс ці графіку музыкі. Азнаёміцца з лотамі і паўдзельнічаць у краўдфандынгу можна на сайце.

Як і папярэднія два дыскі, новы праект запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам і зараз знаходзіцца на завяршаючай стадыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі