Віганд: Мэта — вызначыць, як урад можа паўдзельнічаць у дыялогу

У прыватнасці, 24 верасня Віганд сустрэўся з намміністра замежных спраў Аленай Купчыной. У плане чыноўніка былі “яшчэ дзве сустрэчы [24 верасня. — Еўрарадыё] і на заўтра запланаваныя сустрэчы з амбасадарамі еўрапейскіх краін”. Пасля Гунар Віганд адпраўляецца “далей на Усход”.

“Галоўнай мэтай маіх сустрэч і размоў у Беларусі было вызначыць: у якой ступені ўрад можа паўдзельнічаць у дыялогу паміж Беларуссю і Еўропай у Дыялогу па мадэрнізацыі. У той жа час я нагадаў пазіцыю афіцыйнай Еўропы, што далейшага і больш якаснага развіцця дыялога, нармалізацыі адносінаў і ўмацавання супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС не будзе без вызвалення і рэабілітацыі палітычных зняволеных”, — распавёў Еўрарадыё Гунар Віганд.

Гунар Віганд — кіраўнік дэпартамента Расіі, “Усходняга партнёрства”, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Фота: rus.azatutyun.am

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі