Віктар Цярэшчанка зноў трапіў у шпіталь

Віктар Цярэшчанка зноў трапіў у шпіталь

Эканаміст і палітык Віктар Цярэшчанка лёг у шпіталь. Як паведамляе Радыё "Свабода", гэта звязана з яго атручваннем падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2015 года.

"Тыя аналізы і працэдуры, якія я рабіў па тры-чатыры разы, паказваюць, што па-ранейшаму застаюцца праблемы з кровазваротам. Тромбы, якія з'явіліся напрыканцы жніўня ў выніку хімічнага атручвання, застаюцца ў мяне і сёння. Адсюль і праблемы з кіслародным насычэннем мозгу. Існуюць і іншыя складанасці. Таму дактары будуць удакладняць сытуацыю", — распавёў Цярэшчанка.

Нагадаем, што 28 жніўня Віктар Цярэшчанка з кавярні "Грунвальд" у цэнтры Мінску трапіў у лякарню. Адмоўная рэакцыя арганізму пачалася ў яго пасля свежавыціснутага маркоўнага соку з вяршкамі. Экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду лічыць, што яго атруцілі.

Дарэчы, Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў Цярэшчанку кандыдатам у прэзідэнты, паведаміўшы, што той не змог сабраць неабходныя 100 тысяч сапраўдных подпісаў.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі