Віталь Жукоўскі стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба з Казахстана
Віталь Жукоўскі стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба з Казахстана "Атыраў", паведамляе яго прэс-служба. Каманда ў нацыянальным першынстве займае сёмае месца. У трэнерскі штаб увайшлі Павел Плют і Андрэй Місюк.
Жукоўскаму 38 гадоў. Раней беларускі спецыяліст працаваў з "Іслаччу" (2010-2020), з БАТЭ (2021). З барысаўчанамі трэнер развітаўся ў канцы 2021-га — яго кантракт скончыўся, а кіраўніцтва клуба яго вырашыла не працягваць (чэмпіянат краіны пры ім выйграць не ўдалося).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.