Візавы цэнтр Італіі прыпыніў запіс па жывой чарзе
Сцяг Італіі, ілюстрацыйнае фота
Візавы цэнтр Італіі прыпыніў рэгістрацыю па жывой чарзе з 7 студзеня 2025 года. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце цэнтра.
"Асабістая рэгістрацыя ў "Жывую чаргу" прыпыненая з моманту публікацыі гэтай навіны да наступнага паведамлення, якое будзе апублікавана на сайце", — гаворыцца ў паведамленні візавага цэнтра.
Разам з тым анлайн-верыфікацыя для асобных катэгорый грамадзян пакуль працягваецца.
Акрамя таго візавы цэнтр працягне працу з тымі людзьмі, якія да 7 студзеня паспелі стаць удзельнікамі ""Жывой чаргі" і ліста чакання "Прэміум Сэрвіс".
Заяўнікам, якія хочуць атрымаць візу па запрашэнні сваякоў ці для камандзіроўкі ў Італію, прапаноўваюць звяртацца праз форму зваротнай сувязі на сайце візавага цэнтра або ў амбасадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.