Візавыя цэнтры адновяць прыём дакументаў на эстонскія візы

Візавыя цэнтры адновяць прыём дакументаў на эстонскія візы

Візавыя цэнтры адновяць прыём дакументаў на эстонскія візы. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

"Наш прадстаўнік у Эстоніі ўжо звязаўся з МЗС Эстоніі, — піша ён у Telegram. — Праблема была звязаная з затрымкай кантракту паміж МЗС Эстоніі і кампаніяй VHS Global. Прыём дакументаў адноўлены".

Раней з'явілася інфармацыя пра часовае прыпыненне з 1 верасня прыёму дакументаў у Беларусі. Прычыны не паведамляліся.

Эстонскія візавыя цэнтры ў Беларусі часова прыпынялі працу ў траўні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі