"ВКонтакте" праводзіць эксперымент — змагаецца з абразамі ў каментарах
"ВКонтакте" анансавала змаганне з абразамі ў каментарах. Новая функцыя сацсеткі мусіць дапамагчы абараніць падлеткаў, якія найчасцей сутыкаюцца з агрэсіяй і здзекамі.
Прэс-служба "ВКонтакте" тлумачыць, як працуе новаўвядзенне. Падчас напісання карыстальнікам каментара алгарытмы вызначаюць, ці ёсць у тэксце прыкметы абразаў. Калі яны ёсць, з'яўляецца парада не траціць час на агрэсію і адмовіцца ад такога каментара.
Эксперымент праводзіцца адзін дзень — 4 лістапада. Па яго выніку прымуць рашэнне, наколькі эфектыўна зніжалася колькасць негатыву ў каментарах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.