“Volat”: як звязаныя каратэ і нацыянальныя каштоўнасці — эфір

Віталь Рак / Еўрарадыё

Віталь Рак / Еўрарадыё

Беларускі спартыўны клуб “Волат” трапіў пад рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыма гэтак жа, як палітычныя партыі, грамадскія ініцыятывы альбо простыя беларусы, якія выступілі супраць таго, што рэжым чыніць у краіне пасля 2020 года. У выніку пасля больш чым 10 гадоў працы клуб вымушаны быў шукаць прытулку ў іншай краіне. Так у Варшаве з’явіўся клуб з беларускім каларытам “Волат”. Клуб, дзе вялікае значэнне надаюць трэніроўкам не толькі  цела, але і духу.

Што сёння з сябе ўяўляе спартыўная салідарнасць і чаму шмат каму са спартоўцаў так лёгка заставацца “па-за палітыкай”? Ці сапраўды для спартыўнай перамогі важныя нацыянальныя каштоўнасці і як звязаныя беларуская мова і заняткі каратэ? Як ставіцца да сілавога вызвалення Беларусі і ці ёсць у беларусах дух перамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік фізкультурна-спартыўнага клуба “Волат”, трэнер па каратэ з 23-гадовым стажам Віталь Рак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі