ВУП Беларусі ў студзені-красавіку знізіўся на 2,1%
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-красавіку 2022-га знізіўся на 2,1%. Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 57,4 млрд рублёў (паводле першай ацэнкі). Індэкс-дэфлятар адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 114,3%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Нядаўна міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў гаварыў, што за першыя чатыры месяцы года ВУП Беларусі "запаволіцца, але не больш, чым на 2% да леташняга ўзроўню". Падзенне ён патлумачыў заходнімі санкцыямі.
А Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прагназуе зніжэнне сёлета ВУП Беларусі на 4%. Іншыя міжнародныя фінансавыя арганізацыі даюць для нашай краіны яшчэ горшы прагноз. Улады Беларусі афіцыйна дэкларавалі рост ВУП па выніках года на 2,9%, але ва ўмовах санкцый і вайны ва Украіне такі прагноз давядзецца пераглядаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.