Вядомы італьянскі мастак правядзе творчую сустрэчу ў Мінску

Гаспарэ Манас — італьянскі мастак, чыя творчасць знаходзіцца на мяжы абстракцыі і фігуратыўнага мастацтва. Ён шырока вядомы інтэрпрэтацыямі урбаністычнага свету, якія нараджаюцца ў працяглым падарожжы мастака з Азіі ў Еўропу праз Афрыку.



На творчай сустрэчы аўтар раскажа пра тэндэнцыі ў сучасным мастацтве Італіі і Францыі, аб удзеле ў міжнародных выставах, а таксама пра шлях мастака да самаідэнтыфікацыі.



Беларускаму гледачу прадстаўляецца рэдкая магчымасьць пазнаёміцца з творчасцю выдатнага сучаснага мастака і апынуцца на адлегласці выцягнутай рукі ад людзей, якія змянілі свет, паведамляе сайт modernartmuseum.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі