Вялікая група мігрантаў спрабавала ноччу прарвацца ў Польшчу — польскае МУС

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/PolskaPolicja​
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/PolskaPolicja​

Вялікая група з 150 чалавек спрабавала мінулай ноччу сілай прарвацца з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу, гаворыцца ў паведамленні польскага МУС у Twitter.

Акрамя таго, за мінулыя суткі польскія службы зафіксавалі больш за 450 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. МУС паведамляе пра 453 спробы, Памежная служба — пра 468.

У дачыненні да 42 замежнікаў былі вынесеныя пастановы з патрабаваннем пакінуць польскую тэрыторыю.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕС абвастрыўся ў панядзелак. У гэты дзень на ўчастак мяжы ў раёне беларускага Гродна прыйшлі тысячы мігрантаў у надзеі прарвацца ў Польшчу. Польскаму боку давялося павялічыць сілавую прысутнасць на мяжы. Літва ўвяла надзвычайнае становішча ў памежных раёнах. Прэм'ер Польшчы Матэуш Маравецкі назваў сітуацыю на мяжы з ЕС "дзяржаўным тэрарызмам". Еўрасаюз тым часам заявіў пра гатоўнасць разгледзець чарговы пакет санкцый у дачыненні да Мінска ўжо на наступным тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі