Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд журналістцы Ксеніі Луцкінай
Ксенія Луцкіна на судзе / sb.by
Прысуд журналістцы Ксеніі Луцкінай пакінулі без зменаў. 27 снежня ў Вярхоўным судзе разгледзелі яе апеляцыйную скаргу і пакінулі без задавальнення. Хутка Ксенію перавядуць у калонію.
Луцкіну асудзілі на 8 гадоў калоніі. Яе прызналі вінавай у вінаватай у змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
Былая журналістка БТ сышла з дзяржаўнай структуры на хвалі пратэстаў 2020 года і далучылася да Каардынацыйнай рады. На судзе як доказ яе віны назвалі тое, што Луцкіна "выступіла з ініцыятывай стварыць альтэрнатыўнае тэлебачанне" і "альтэрнатыўны Мінінфарм".
За кратамі ў журналісткі пачаліся моцныя праблемы са здароўем. У галаве ў дзяўчыны расце пухліна. Месяц таму бацька Ксеніі распавёў журналістам, што дачцэ не становіцца лепш: у яе пастаянныя галаўныя болі, трасуцца рукі і ногі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.