Вяскоўцы з Бярозаўшчыны пагражаюць няўдзелам у выбарах

Вяскоўцы з Бярозаўшчыны пагражаюць няўдзелам у выбарах

Жыхары вёскі Спорава Бярозаўскага раёна пагражаюць праігнараваць выбары. Пра гэта яны паведамілі на адрас кіраўніка Беларусі.

Нагодай стаў канфлікт вакол мясцовага возера. Год таму яго ўзяў у арэнду прадпрымальнік з Баранавічаў Анатоль Заблоцкі. Пасля гэтага, як піша праваабарончы сайт "Вясна", на возера Спораўскае стала забаронена хадзіць вяскоўцам, і нават дзецям зімой на лёдзе катацца таксама нельга.

Па словах вяскоўцаў, прадпрымальнік з дазволу ўладаў збудаваў катэдж на месцы археалагічнага помніка, які ахоўваецца дзяржавай. Вяскоўцы заяўляюць, быццам Заблоцкі замовіў новую экспертызу, і з Акадэміі навук прыйшоў дакумент, што стаянкі ў тым месцы няма — магчыма, яны вымытая вадой з возера.

Таксама вяскоўцы заяўляюць, што Заблоцкі з дазволу ўладаў разбурыў помнік на магіле загінулых партызан, бо той замінаў будоўлі кавярні.

Вяскоўцы са Спорава не вераць ні мясцовым, ні цэнтральным уладам. Апошняя іх надзея — Аляксандр Лукашэнка. Калі ён не вырашыць справу аб’ектыўна і паводле закону, спораўцы пагражаюць праігнараваць прэзідэнцкія выбары.

Фота: spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі