Вясна блізка: у суботу ў Мінску, Гродне, Брэсце будзе плюсавая тэмпература

Вясна блізка: у суботу ў Мінску, Гродне, Брэсце будзе плюсавая тэмпература

Вясна набліжаецца, у Беларусі пасля моцных маразоў пачынаецца пацяпленне. Цяпло ідзе ў нашу краіну з захаду, і маразы паступова будуць адступаць. Ужо ў суботу, 20 лютага, у Мінску, Гродне, Брэсце ўдзень будзе плюсавая тэмпература, па краіне сярэдняя — ад -2 да +4, на ўсходзе — да -8 градусаў. Але да гэтага — у бліжэйшую ноч — прагназуецца ад -8 да -15, на ўсходзе краіны — да -20, на Брэстчыне — ад 0 да -7. На паўднёвым захадзе магчымыя дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд.

У начныя гадзіны ў нядзелю, 21 лютага, ужо будзе ад -6 да +1 градуса (на ўсходзе маразы яшчэ будуць трымацца — да -10), у дзённыя гадзіны — ад -2 да +4. У наступныя дні яшчэ крыху пацяплее.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі