Выбаркам зацвердзіў вынікі выбараў у Каардынацыйную раду

Старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька

Старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька / Еўрарадыё

Выбарчая камісія 31 траўня зацвердзіла канчатковыя вынікі выбараў у Каардынацыйную раду.

Паводле старшыні выбаркама Алены Прыходзька, скаргаў ад суб'ектаў з нагоды папярэдніх вынікаў галасавання не было, вынікі засталіся такія ж, як былі агучаныя 28 траўня.

Агулам у КР было абрана 80 чалавек. Найбольшую колькасць месцаў (28 мандатаў) атрымала кааліцыя "Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду", другое месца са значным адрывам заняў Блок Пракоп'ева-Ягорава (13 мандатаў).

Прагаласавалі на выбарах 25-27 траўня 6723 чалавекі.

Як адзначыла Алена Прыходзька, сістэма пазначыла як падазроныя галасы 237 чалавек. 108 з іх належалі людзям з пратэрмінаваным пашпартам або тым, хто спрабаваў стварыць ID другі раз. Да 68 выбарцаў ўзніклі пытанні па якасці фатаздымка, яшчэ ў 61 было выяўлена адразу некалькі прыкмет рызыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі