Рэквіем па апалітычнасці. База пра выбары ў Каардынацыйную раду ад Івана Шылы

Іван Шыла

Іван Шыла

Бізнесовец Іван Шыла, які шмат гадоў прысвяціў палітычнаму актывізму ў Беларусі, напісаў пра выбары ў Каардынацыйную раду. І, здаецца, нарэшце патлумачыў, навошта гэты орган патрэбны, так, каб захацелася прагаласаваць на выбарах.

Публікуем гэты пост цалкам, з нязначнымі касметычнымі праўкамі.

У мяне ёсць знаёмыя, якія пераехалі ў Польшчу дзякуючы агульнаму спрашчэнню легалізацыі для беларусаў, і сёння яны зноў, як і шмат гадоў да гэтага, жывуць паводле прынцыпу "палітыка — херня, мы па-за палітыкай". Жывуць і кайфуюць. Дэмакратыя — гэта прыемна, бяспечна, Еўропа — усё яшчэ добрае месца для жыцця і вельмі зручная для падарожжаў.

Але жывуць з часовым відам на жыхарства, часта гуманітарным, і з надзеяй на прыязнасць польскіх палітыкаў і грамадства. І жыць так давядзецца яшчэ 5-6 гадоў, бо атрыманне польскага пашпарта і ўсіх грамадзянскіх правоў магчымае праз 8 гадоў легальнага бесперапыннага знаходжання ў краіне.

А што калі заўтра ў ВНЖ адмовяць, і адмовяць масава? Ну, проста вы непажаданыя, мы перадумалі. Можа, Беларусь удзельнічае ў вайне, можа, яшчэ чаго. Напэўна, адразу вернецца цікавасць да палітыкі. Бо проста зайсці ў кабінет дэпутата Сейма не атрымаецца. Свет так уладкаваны, што ў людзей ёсць прадстаўнікі, і яны паміж сабой размаўляюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі