Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады ўпершыню возьме ўдзел у сесіі ПАСЕ
Святлана Ціханоўская і генеральны сакратар Савета Еўропы Ален Берсэ
Беларуская дэлегацыя ад Каардынацыйнай Рады ўпершыню афіцыйна прыме ўдзел у сесіі ПАСЕ. Адбудзецца гэта ў канцы студзеня 2025 года, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай. Адзначаецца, што гэта адзін з вынікаў візіту Ціханоўскай ў Страсбург для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю, а таксама сустрэч з кіраўніцтвам Савета Еўропы.
6 лістапада Камітэт міністраў Савета Еўропы прагаласаваў за стварэнне Інфармацыйнага офіса СЕ па Беларусі ў Вільнюсе. Цяпер чакаецца галасаванне ў Сейме Літвы.
Распачнецца праграма стажыровак для беларусаў у Савеце Еўропы. Яе называюць "беспрэцэдэнтным рашэннем", паколькі Беларусь не з’яўляецца фармальным сябрам арганізацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.