Спіс Латушкі і Руху "За Свабоду" стаў лідарам выбараў у КР
Павел Латушка
Спіс Паўла Латушкі і руху "За Свабоду" атрымаў самую вялікую падтрымку на выбарах у Каардынацыйную раду (КР). За яго выказаліся 35,07% беларусаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні (2368 чалавек). У выніку ў новым складзе КР каманда Латушкі і руху "За Свабоду" атрымлівае 28 мандатаў. На другім месцы апынуўся блок Пракоп'ева-Ягорава, ён атрымлівае 13 мандатаў. Каманды "Еўрапейскага выбару" і "Незалежных беларусаў" могуць прэтэндаваць на 8 мандатаў кожная.
Тры спісы — "Салідарнасць", "Голас дыяспар" і "Краіна для жыцця" — не здолелі пераадолець трохпрацэнтны бар'ер і не атрымаюць месцаў у Радзе. Сярод астатніх мандаты размеркаваліся наступным чынам:
"Моладзёвы наступ" — 7 мандатаў,
"Наша справа" — 7 мандатаў,
"Воля" — 6 мандатаў,
"Хопіць баяцца" — 3 мандаты.
Нагадаем, галасаванне па выбарах удзельнікаў новай Каардынацыйнай рады праходзіла 25-27 мая. У ім прынялі ўдзел 6723 чалавекі. Канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя 8 чэрвеня, а 15 чэрвеня новая Каардынацыйная рада плануе сабрацца на сваёй першае пасяджэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.