Выбары прэзідэнта могуць прызначыць на пазачарговай сесіі парламента

Старшыня ЦВК патлумачыла, што рашэнне пра дату выбараў — кампраміснае. Яно прымаецца не толькі парламентам, а вывучаецца меркаванне чальцоў урада і іншых уплывовых вышэйшых службовых асобаў краіны. 

"Неабходны тэхналагічны перыяд для падрыхтоўкі выбараў — трохмесячны. Расцягваць больш чым на тры месяцы яго немэтазгодна. Я думаю, калі мы гаворым пра выбары 15 лістапада, то, натуральна, гаворка ідзе пра пазачарговую сесію парламента — пра летнюю", — перадае БЕЛТА словы чыноўніцы. 

Ярмошына нагадала, што прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней, чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў — гэта значыць, не пазней за 20 лістапада 2015 года. Аднак паколькі гэтая дата трапляе на пятніцу, то менавіта з гэтай прычыны выбары павінны прайсці не пазней як 15 лістапада. Гэта будзе апошняя нядзеля, якая ўкладваецца ў адведзеныя заканадаўствам тэрміны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі