Выхавальніцу дзіцячага садка ў Мінску будуць судзіць за траўму дзіцяці
Дзіця
У Мінску пад суд пойдзе выхавальніца прыватнага дзіцячага садка. Прычына — траўма, якую атрымала адна з яе гадаванак падчас прагулкі сёлета ў траўні, паведамляе сайт Генпракуратуры.
Паведамляецца, што 22-гадовая выхавальніца "самавольна прыняла рашэнне вывесці дзяцей на прагулку на свежае паветра". Яна пайшла на гульнявую пляцоўку з дзвюма дзяўчынкамі.
Адна з дзяўчынак, якой яшчэ не споўнілася два гады, празмерна блізка падышла да арэляў, дзе гойдалася іншае дзіця. Арэлі стукнулі дзяўчынку па галаве. Яе цялесныя пашкоджанні ацанілі як цяжкія.
Выхавальніцу вінавацяць у неналежным выкананні абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя малалетняга (ч. 2 арт. 165 КК). З яе ўзялі падпіску аб нявыездзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.