Выкладчыцу МДЛУ Валерыю Крамянеўскую асудзілі на 14 сутак

Выкладчыцу МДЛУ Валерыю Крамянеўскую асудзілі на 14 сутак

14 сутак арышту прысудзілі выкладчыцы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Валерыі Крамянеўскай, піша ТГ-канал "Студэнцкая думка".

Як распавядала Еўрарадыё, 23-гадовую дзяўчыну затрымалі 13 жніўня каля суда, дзе адбываецца працэс па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака

Разам з ёй затрымалі 18-гадовую Аляксандру Мішчанка — ёй прысудзілі 30 сутак арышту. Абедзве дзяўчыны цяпер знаходзяцца на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі