Вылучэнне кандыдатаў у парламент пачнецца 3 ліпеня

Вылучэнне кандыдатаў у парламент пачнецца 3 ліпеня

На пасяджэнні 8 чэрвеня Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, інфармуе БЕЛТА.

Па словах старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 3 ліпеня па 1 жніўня. А рэгістрацыя і падача дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп павінна адбыцца не пазней за 7 ліпеня.

Прэтэндэнты на парламенцкае крэсла павінны да 1 жніўня ўключна падаць заявы і ўсе дакументы, неабходныя для рэгістрацыі. Сама рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 2 па 11 жніўня.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня.

Адначасова будуць вылучацца і кандыдаты ў чальцы Савета Рэспублікі — з 21 ліпеня па 19 жніўня. Як паведаміла Ярмошына, згодна з законам вылучэнне кандыдатаў пачынаецца за 90 дзён і заканчваецца за 60 дзён да заканчэння паўнамоцтваў Савета цяперашняга склікання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі