Вынесены прысуд жанчыне, якая ледзь не забіла мужа з-за селядца

Вынесены прысуд жанчыне, якая ледзь не забіла мужа з-за селядца

У Гомелі вынесены прысуд жанчыне, якая ледзь не забіла мужа з-за селядца. 66-гадовая пенсіянерка параніла мужчыну нажом. Суд Цэнтральнага раёна абласнога цэнтра асудзіў яе на 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.

Як паведамляла Еўрарадыё, сямейная пара вяла паасобны бюджэт. Муж быў на пенсіі, але яшчэ і падпрацоўваў, перад інцыдэнтам меўся атрымаць заробак. Але яшчэ да гэтага яму захацелася селядца. Жонка дала яму 200 тысяч рублёў, але з умовай, што той патраціць іх толькі, калі яго заробак яшчэ на картку не пералічаны. Пенсіянер даў згоду і пайшоў на рынак, але мінуў банкамат. Гэта пабачыла з балкона жонка. Дадому мужчына вярнуўся з рыбай, на пытанне жонкі, ці атрымаў заробак, даў адмоўны адказ.

Гэта абурыла жанчыну, і яна пачала выгаворваць мужу. Сварка скончылася панажоўшчынай: жанчына не разлічыла і пырнула мужа ў бок кухонным нажом. Мужчына адразу пайшоў у міліцыю, адкуль быў шпіталізаваны. У цяперашні час яго жыццю нішто не пагражае. Жанчыне выставілі абвінавачванне па артыкуле "наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання". Сваю віну яна цалкам прызнала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі