Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні квіза па-беларуску!
10-11 сакавіка ў БДУ прайшоў вялікі інтэлектуальны турнір “Студэнцкія гульні”. Пытанні “Сваёй гульні” і “Што? Дзе? Калі?” гучалі па-руску, але была ў праграме спаборніцтваў і беларускамоўная гульня — “БДУ-quiz”. Еўрарадыё атрымала ў яго арганізатараў некалькі заданняў і прапануе вам выпрабаваць сябе.
Квіз — гэта камандная інтэлектуальная гульня з пытаннямі розных фарматаў. Звычайна квізы праводзяцца ў барах і клубах: гульцы шукаюць адказы пад гарбатку ды піва. Сёння ў Мінску ладзіцца шмат квізаў рознага кшталту — зараз гэта вельмі модны фармат клубных мерапрыемстваў. Але на беларускай мове стала праводзіцца толькі "Беларуская інтэлектуальная гульня". Год таму была спроба запусціць яшчэ адзін такі квіз — “Грай!” — але справа не пайшла.
Вы можаце разгадваць нашыя загадкі самастойна ці пазадаваць іх калегам і сябрам. Калі надакучыць думаць — адказы напісаныя белым колерам у радках паміж заданнямі. Каб даведацца адказ, вылучыце адпаведны радок.
Прыемнай гульні!
Рэбусы
Здагадайцеся, якое слова зашыфравана.
Адказ: гоблін
Адказ: парад
Адказ: рэшта
Адказ: настойка
Адказ: шлюб
Адказ: парасон
Правінцыя ля мора
7 пытанняў гэтага конкурса звязаныя з абласцямі Беларусі. Але дзе якая? І чаму пытанняў 7, калі абласцей у Беларусі 6?
У якой вобласці Беларусі месціцца горад Глуск?
Адказ: Магілёўская вобласць
У якой вобласці знаходзіцца горад, чыю назву можна знайсці ў назве старажытных валуноў з крыжамі, якія расклаў па поўначы Беларусі адзін князь?
Адказ: Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр якой вобласці ў 2019 годзе адзначыць 1000-годдзе?
Адказ: Брэсцкая вобласць
Якая вобласць з гэтых дзвюх большая па плошчы: Віцебская ці Гомельская?
Адказ: Гомельская вобласць
У якой вобласці аўтамабільныя нумары заканчваюцца на лічбу 4?
Адказ: Гродзенская вобласць
У якой вобласці нарадзіўся пісьменнік Васіль Быкаў?
Адказ: Віцебская вобласць
Якая вобласць праіснавала ў Беларусі з 20 верасня 1944 па 20 студзеня 1960 года?
Адказ: Маладзечанская вобласць
Гэта мы яшчэ паглядзім!
Візуальны тур.
Адказ: чырвоныя вавёркі
Адказ: каб майніць крыптавалюты
Адказ: танк (на сабаку навешвалі выбухоўку і загадвалі бегчы да нямецкіх танкаў. Аднак немцы хутка навучыліся адпужваць сабак, і тыя вярталіся да сваіх траншэяў. Таму гэтую тактыку давялося хутка згарнуць).
Адказ: кіёк (пісьменнік быў ужо старэнькі, таму ў яго доме былі адмысловыя падстаўкі для кійкоў, вы бачыце іх на падлозе).
Адказ: спадарожнік
Літаратурныя замены
У радках з літаратурных твораў мы нешта замянілі. Ваша задача — узнавіць першапачатковыя словы. Партрэт пісьменніка ці паэта — падказачка.
Адказ: Прудок (замест Санта-Барбары)
Адказ: кароль Стах (замест прынца Лімона)
Адказ: зубрыных (замест блышыных, гаворка пра "Песню пра зубра")
Адказ: тутэйшы (замест "мясцовы". Янка Купала – аўтар "Тутэйшых", хаця фрагмент узяты з іншага яго твора)
Адказ: падхалім (замест "ананім")
А, яшчэ ж трэба адказаць на самы першы рэбус, на якім літары і будаўнічая каска. Брэша літара Д, бо каска, насамрэч, яе. Адказ: каскад.