Вызвалены яшчэ адзін фігурант “справы патрыётаў” — Сяргей Кунцэвіч

Вызвалены яшчэ адзін фігурант “справы патрыётаў” — Сяргей Кунцэвіч

Яшчэ адзін фігурант “справы патрыётаў” выйшаў на волю — гэта Сяргей Кунцэвіч, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і паплечнік Міколы Статкевіча. Пра яго вызваленне паведаміла ў Фэйсбуку жонка Статкевіча — Марына Адамовіч.

Сяргей Кунцэвіч быў затрыманы 24 сакавіка і адразу трапіў у “амерыканку”. 6 красавіка яго перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Пра абставіны свайго вызвалення Кунцэвіч пакуль не распавядае. Ён паабяцаў зрабіць гэта пазней, адказваючы на пытанні Радыё Свабода.

У некалькіх відэа на БТ журналісты называлі Сяргея Кунцэвіча “кіроўцам Статкевіча”. У сюжэце пра затрыманне перад акцыяй 25 сакавіка паказалі, як з яго машыны нібыта дастаюць бутэлькі з гаручай сумессю.

Тым часам за кратамі застаюцца яшчэ 15 фігурантаў “справы патрыётаў”. Усяго ў канцы сакавіка затрымалі 35 чалавек, якіх цяпер абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі