Як абітурыенты абіраюць спецыяльнасць: "Колькі балаў набяру, туды і пайду"

Як абітурыенты абіраюць спецыяльнасць: "Колькі балаў набяру, туды і пайду"

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне ідзе з 14 траўня, чэргаў — няма, хаця выпускнікоў школ сёлета больш. У БДУ апоўдні заўважаю толькі некалькі чалавек.

"Доўга думаў, куды пайсьці. Два месяцы таму вырашыў сюды паступаць, у БДУ. Бацька займаецца бізнесам, і яму не хапае адукацыі, каб фірму адкрыць. Хачу дапамагчы", — апісвае становішча абітурыент Кірыл.

Ён рыхтаваўся з рэпетытарам, а па прадметах, што будзе здаваць, мае васьмёркі і дзявяткі.

 

"Буду прыходзіць у офіс, праграмкі пісаць"

Як абітурыенты абіраюць спецыяльнасць: "Колькі балаў набяру, туды і пайду"
Марына і Валерыя

А гадзіне людзей становіцца больш: школьнікі вызваляюцца ад урокаў.

Як абітурыенты абіраюць спецыяльнасць: "Колькі балаў набяру, туды і пайду"

Валерыя паступае ці то на маркетолага, ці то на лагіста ў Эканамічны ўніверсітэт. Спярша хацела пайсці на міжнародныя адносіны, але пабачыла мінулагоднія балы…. Летась прахадны бал на "міжнародным турызме" быў 358.

"Колькі балаў набяру, туды і пайду. Але не на бухгалтара дакладна. Можа, на лагіста. У мяне бацькі ў гэтай сферы працуюць".

Каб паступіць на лагіста, у мінулым годзе трэба было 210 балаў. Яе сяброўка Марына хоча паступаць на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Як абітурыенты абіраюць спецыяльнасць: "Колькі балаў набяру, туды і пайду"

Са спецыяльнасцю вызначылася даўно, нават уяўляе сваю будучыню праз пяць гадоў.

"Буду прыходзіць у офіс, праграмкі пісаць, нармальныя грошы зарабляць", — апісвае Марына бліжэйшую будучыню. Калі глядзець на балы мінулага году, ёй трэба 276 балаў.

"Пакуль не ведаю, куды пайду, здам тэставанне і буду глядзець"

Як абітурыенты абіраюць спецыяльнасць: "Колькі балаў набяру, туды і пайду"
Паліна і Вера

У сярэдзіне рэгістрацыі на тэставанне звычайна ідуць тыя, хто ўжо вызначыўся з будучай спецыяльнасцю. Але бываюць выключэнні.

"Пакуль не ведаю, куды пайду, здам тэставанне і буду глядзець", — дзеліцца планамі Паліна. Дзяўчына скончыла  каледж прадпрымальніцтва.

Яе сяброўка ўжо вызначылася з будучай прафесіяй – "рэстаранная і гасцінічная справа". Будзе працаваць у турызме.

"Пры нагодзе можна з'ехаць куды-небудзь", — апісвае Вера. 

У прыёмнай камісіі самымі папулярнымі прадметамі на тэставанні называюць  матэматыку і рускую мову. Усё як у мінулым годзе, калі на цэнтралізаванае тэставанне зарэгістраваліся 104 тысячы абітурыентаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі