Як дэпутаты Бундэстага віталі Святлану Ціханоўскую

Як дэпутаты Бундэстага віталі Святлану Ціханоўскую

11 лістапада лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская прысутнічала ў Бундэстагу на абмеркаванні памежнага крызісу паміж Беларуссю і ЕС. Перад пачаткам пленарнага пасяджэння дэпутаты віталі яе апладысменамі. Ціханоўская ў знак вітання паказала сімвал сэрца.

Таксама ў чацвер Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Гаворка ішла пра міграцыйны крызіс, пра сітуацыю з COVID-19 у Беларусі і пра пастаўкі еўрапейскіх вакцын у нашу краіну. Германія гатовая дапамагчы беларусам саўладаць з пандэміяй, піша прэс-служба Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі