Як "Манчэстар Сіці" святкаваў перамогу ў англійскай прэм'ер-лізе (фота, відэа)

Як "Манчэстар Сіці" святкаваў перамогу ў англійскай прэм'ер-лізе (фота, відэа)

"Манчэстар Сіці" перамог у футбольнай англійскай прэм'ер-лізе. Каманда Хасэпа Гвардзьёлы выйграла шалёную гонку ў "Ліверпуля" Юргена Клопа. Некалькі месяцаў "МанСіці" апярэджваў "Ліверпуль" на адно ачко, каманды толькі выйгравалі, і гэтая мінімальная перавага захавалася да фінішу.

У 38 гульнях "Манчэстар Сіці" набраў 98 ачкоў, у "Ліверпуля" — 97. Каманда Клопа стала лепшай у гісторыі ў топ-чэмпіянатах Еўропы сярод тых, хто займаў другія месцы. У "Ліверпуля" яшчэ ёсць шанец скончыць сезон на пазітыўнай ноце — выйграць Лігу чэмпіёнаў, сапернікам у фінале будзе "Тотэнхэм".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі