Як на Еўрамайдане пратэстуюць студэнты (відэа)
Значную частку пратэстоўцаў у Кіеве складаюць навучэнцы розных ВНУ. Некаторыя вылучаюцца строгай арганізаванасцю.
У першыя дні пратэстаў у Кіеве некаторыя са студэнтаў адчулі ціск з боку сваіх ВНУ і Міністэрства адукацыі. Аднак пасля таго, як на Майдане дэманстранты публічна заявілі пра жаданне "на руках вынесці з Міністэрства адукацыі" міністра Дзмітрыя Табачніка, ціск спыніўся і большасць ВНУ Кіева далучылася да страйку. Некаторыя разам з рэктаратамі.
Відэаролік зняты 3 снежня насупраць Кабінета міністраў Украіны. Студэнты аднаго з ВНУ прыйшлі сюды калонай разам з выкладчыкамі, каб выказаць свой недавер ураду.