"Як нейкія дэграданты": Беларусь пакінула яшчэ адну экалагічную канвенцыю
![Выхад з канвенцыі значыць, што Беларусь не будзе вырашаць пытанні аховы дзікай прыроды разам з Еўропай / lcc-vsglobal.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/glavnaya_402.jpg.webp?itok=v9KVZuT2)
Выхад з канвенцыі значыць, што Беларусь не будзе вырашаць пытанні аховы дзікай прыроды разам з Еўропай / lcc-vsglobal.com
Беларусь выйшла з Бернскай канвенцыі 1979 года. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Гэта міжнароднае пагадненне мае вялікае значэнне, паколькі дае магчымасць захаваць віды жывёл і раслін, якія пад пагрозай знікнення ў Еўропе. Дзякуючы канвенцыі краіны могуць прымаць адэкватныя і ўзгодненыя меры па ахове дзікай прыроды. Асаблівая ўвага надаецца мігруючым відам, якія не ведаюць звыклых чалавеку межаў дзяржаў.
Выхад з канвенцыі адбываецца на фоне таго, што ў Беларусі ўсё больш актыўна эксплуатуюць прыродныя рэсурсы. І заступіцца за прыроду практычна няма каму.
Экалагічная арганізацыя "Экадом" даведалася ў эколагаў, чаму выхад з канвенцыі — бяда для Беларусі.
“Мы быццам вяртаемся ў мінулае”
![“Как какие-то деграданты”: Беларусь покинула ещё одну экологическую конвенцию](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%8C.jpeg.webp?itok=qvG8SCzx)
У канцы 2022-га Камітэт міністраў Савета Еўропы вырашыў знізіць удзел Беларусі ў міжнародных пагадненнях праз злачынствы рэжыму. У знак пратэсту беларуская дэлегацыя пакінула залу пасяджэнняў, а Беларусь — Бернскую канвенцыю.
— Адна з вельмі важных дамоўленасцяў і пагадненняў канвенцыі — гэта метады і спосабы лоўлі і палявання, якія спрыялі зніжэнню варварскай здабычы жывёл, — дзеліцца спецыялістка ў ахове дзікай прыроды Крысціна Сасноўская. — А зараз мы быццам вяртаемся ў мінулае.
![“Как какие-то деграданты”: Беларусь покинула ещё одну экологическую конвенцию](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%B0.JPG.webp?itok=lkRyiPXE)
— Гэта наступства грамадска-палітычнай сітуацыі, у якой апынулася Беларусь як мінімум пасля 2020 года, — каментуе экалагіня і экаактывістка Інэса Балоціна. — Канфрантацыя, якая існуе ў Беларусі з краінамі Еўрасаюза, уплывае і на міжнародныя стасункі Беларусі ў галіне аховы прыроды і развязання міжнародных экалагічных праблем. У 2022 годзе Беларусь выйшла з Орхускай канвенцыі і спыніла большасць праграм міжнароднага супрацоўніцтва, што фінансуюцца еўрапейскімі арганізацыямі. Выхад з Бернскай канвенцыі — працяг узятага дзяржавай кірунку ў галіне міжнароднай палітыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.